Барысаў: Як змяніліся ўчастковыя камісіі ў параўнанні з выбарамі-2016?
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч прааналізаваў пяць выпадковых складаў участковых выбарчых камісій на тэрыторыі Барысаўскай гарадской акругі №62. Для аналізу ён узяў УВК, размешчанных на тэрыторыі школ. Назіральнік параўнаў сёлеташні склад УВК са складам УВК на папярэдняй парламенцкай кампаніі-2016 года. Таксама Алег Мацкевіч прааналізаваў склад УВК па працоўнай (вытворчай) прыкмеце.
Вось асноўныя высновы па складу УВК у параўнанні з выбарамі-2016 года:
- ДУА “Сярэдняя школа №2” г. Барысава: склад гэтай самай УВК аднавіўся на 53.85% (з 13 чалавек – 7 новых і 6 старых сябраў);
- ДУА “Сярэдняя школа №18” г. Барысава: склад гэтай самай камісіі аднавіўся на 25% (з 12 чалавек – 3 новых і 9 старых сябраў);
- ДУА “Гімназія №3” г. Барысава: склад УВК аднавіўся на 20% (з 10 чалавек – 2 новых і 8 старых сябраў);
- ДУА “Сярэдняя школа №3” г. Барысава: склад камісіі аднавіўся на 46.67% (з 15 чалавек – 7 новых і 8 старых сябраў);
- ДУА “Сярэдняя школа №11" г. Барысава: склад камісіі аднавіўся на 25% (з 12 чалавек – 3 новых і 9 старых сябраў).
Files
- analiz-uvk.pdf (0.25 Mb)