Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК прыслухаўся да довадаў прадстаўнікоў “Руху “За Свабоду”

На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама і яго статыстычнай інфармацыі адсутнічала інфармацыя пра факт падачы прадстаўнікамі ПАГА «Рух «За Свабоду» дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў

Неўключэнне рухаўскіх кандыдатаў у статыстыку старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч ацаніў даволі жорстка: «гэта свядомае замоўчванне і скажэнне статыстычных дадзеных».

Скаргу на неўключэнне вылучаных на канферэнцыі кандыдатаў Рух «За Свабоду» накіраваў у Цэнтрвыбаркам. Яны прасілі патлумачыць, на якой падставе прымалася рашэнне аб неўключэнні у справаздачы кандыдатаў ад арганізацыі, прыняць захады па выпраўленні сітуацыі.

«Падобныя паводзіны Цэнтрвыбаркаму — гэта свядомае замоўчванне і скажэнне статыстычных дадзеных», — ацаніў дзеянні ЦВК старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

9 кастрычніка на старонцы арганізацыі  ў фэйсбуку з’явілася інфармацыя аб тым, што вылучэнцы кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў былі ўлічаныя ў справаздачныя дадзеныя ЦВК асобным спісам.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале


Каментары