Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Хто збіраецца ў парламент па Гарадзеншчыне? Аналізуе назіральнік

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Гродна Раман Юргель прааналізаваў спіс асобаў, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты па Гродзенскай вобласці, і параўнаў яго з аналагічным спісам парламенцкіх выбараў 2016 года. 

Раман Юргель
Раман Юргель

Усяго па Гродзенскай вобласці былі зарэгістраваныя 44 ініцыятыўныя групы (у 2016 было 50), з іх вылучыліся шляхам збору подпісаў усяго 28 прэтэндэнтаў у кандыдаты (з іх 14 толькі зборам подпісаў, 12 - зборам подпісаў і ад працоўнага калектыву, 2 - зборам подпісаў і ад палітычных партый (ПБНФ і АГП)). Усяго на 13 акругаў вылучылася ў кандыдаты 77 чалавек: 38 чалавек ад палітычных партый (з іх ад апазіцыйных 19),

Збіраюцца вылучацца на новы тэрмін тры дзеючых дэпутаты парламента з вобласці (па ВА №51,52,54). Таксама ад працоўнага калектыву па Лідскай акрузе №55 вылучаецца Валерый Міцкевіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў".

Праўладныя палітычныя партыі (Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), якія праяўляюць актыўнасць толькі ў перыяд выбараў, вылучылі прэтэндэнтаў па пяці і адной акрузе адпаведна. ЛДП вылучыла кандыдатаў па ўсіх 13 акругах.

Характэрна у гэтай кампаніі тое, што 17 кандыдатаў з 19 ад дэмакратычных сіл таксама абралі лёгкі шлях вылучэння, гэта значыць ад палітычных партый. Хоць усе папярэднія кампаніі здавалі на праверку ў АВК і подпісы выбаршчыкаў. Толькі двое - Віктар Марчык (ПБНФ) і Дзмітрый Альшэўскі (АГП) - вылучаліся двума спосабамі: зборам подпісаў і ад партый. Дэмакратычныя прэтэндэнты вылучаны ад партый па 12 акругах з 13 (акрамя ВА №57).

У параўнанні з 2016 г. зменшылася колькасць асобаў, якiя вылучаюцца ад палітычных партый: было 47, стала 38. Ад апазіцыйных партый ў 2016 годзе вылучалася 30 чалавек, у 2019 - 19.

  • ПБНФ: 2019 - 5, 2016 - 12.
  • АГП: 2019 - 4, а ў 2016 - 10.
  • БСДП (Грамада): 2019 - 4, а ў 2016 - 2.
  • БПЛ «Справядлівы свет»: 2019 - 3, а ў 2016 - 5.
  • Партыя Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада: 2019 - 2, у 2016 - 0.
  • Беларуская партыя "Зялёныя": 2019 - 1, у 2016 таксама 1.

Найбольшая канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў па чатырох акругах у Гродне, у Ваўкавыску, Лідзе і Слоніме. Так, прэтэндэнтаў па Ваўкавыскім ВА №48 8 чалавек, па Гродзенскай-Занёманскай ВА №49 - 6 чалавек, па Гродзенскай-Кастрычніцкім ВА №50 - 7 чалавек, па Гарадзенскай-Цэнтральнай ВА №51 - 6 чалавек, па Гарадзенскай-Ленінскай ВА - №52 7 чалавек, па Лідскай ВА №55 - 6 чалавек, па Слонімскай ВА №58 - 8 чалавек.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале


Каментары