Чаму суды перасталі публікаваць рашэнні па выбарах?
Аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнулі ўвагу, што абласныя суды перасталі публікаваць рашэнні, прынятыя імі ў ходзе разгляду паступілі падчас выбарчай кампаніі скаргаў.
На інтэрнэт-партале судоў агульнай юрысдыкцыі сказана, што ў мэтах павышэння адкрытасці выбарчай кампаніі, даступнасці для грамадскасці вынікаў разгляду судамі скаргаў у ходзе выбараў у адпаведным раздзеле будуць размяшчацца тэксты судовых пастаноў судоў. Але што мы маем на практыцы?
Працягвае публікаваць судовыя рашэнні па дадзенай катэгорыі спраў толькі Мінскі гарадскі суд і Віцебскі абласны суд. А пяць абласных судоў ігнаруюць гэта. Апошні раз такія рашэнні былі размешчаны на інтэрнэт-партале судоў больш за месяц таму:
- Брэсцкі абласны суд — 9 верасня;
- Гомельскі абласны суд — 9 верасня;
- Гродзенскі абласны суд — 6 верасня;
- Магілёўскі абласны суд — 9 верасня;
- Мінскі абласны суд — 9 верасня.
Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка накіраваў адпаведны зварот у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Як ён адзначае, неразмяшчэнне тэкстаў судовых пастаноў судоў, прынятых імі ў ходзе разгляду паступіўшых падчас выбарчай кампаніі скаргаў, зніжае празрыстасць выбарчага працэсу.
Варта адзначыць, што іншымі шляхамі даведацца інфармацыю практычна немагчыма, таму што выбарчыя камісіі адмаўляюць назіральнікам у азнаямленні з дакументамі, якія адлюстроўваюць выбарчы працэс у Беларусі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале