Праўладныя СМІ Берасцейшчыны апублікавалі негатыўныя артыкулы пра ўдзел апазіцыі ў выбарах
Праўладныя СМІ Берасцейшчыны на мінулым тыдні масава публікавалі і перадрукоўвалі шэраг негатыўных артыкулаў пра ўдзел апазіцыі ў выбарах.
Так, як паведамляе “Наша ніва”, дзяржаўныя СМІ Брэсцкай вобласці масава перадрукавалі артыкул сайта belnovosti.by пра ўдзел апазіцыі ў парламенцкіх выбарах.
У артыкуле, акрамя стандартных сказаў, што нібыта апазіцыя жыве толькі за кошт грантаў, прысутнічаюць і юрыдычныя памылкі. Напрыклад, «Беларускую хрысціянскую дэмакратыю» называюць партыяй, хоць БХД улады ўжо шмат разоў адмаўлялі ў рэгістрацыі.
Артыкул можна ўбачыць на сайтах “Раённыя Будні”, “Маяк”, “Сельская праўда” і іншых раёнках Брэсцкай вобласці.
Але адной публікацыяй пра апазіцыю гэтыя сайты не абмежаваліся. У адзін дзень, 11 кастрычніка, партал масава-палітычнай газеты Бярозаўскага раёна “Маяк” апублікаваў “фельетон” пад назвай “Выбары, ці як Ліса Тарасаўна ў “народ” сабралася”, а таксама перадрукаваў з сайта Dal.by артыкул “Беларускую апазіцыю жыццё не вучыць”.
Сайт дзяржаўнай газеты Іванаўскага раёна “Янаўскі край”, у сваю чаргу, апублікавала артыкул “І жук. І жаба”, у якім яго аўтар Андрэй Кунец у негатыўным кантэксце ўзгадвае розных прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў. Гэты артыкул перадрукаваў сайт “Дрогичин.BY”.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале