Навошта йсці ў назіральнікі на выбарах у Беларусі: распавядаем у відэа
У лістападзе ў Беларусі пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання. Ні для каго не сакрэт, што выбары ў нашай краіне непразрыстыя і недэмакратычныя. І ў сувязі з часта ўзнікае пытанне: навошта ісці ў назіральнікі, калі ўсё загадзя прадвызначана?
На гэты, а таксама іншыя пытанні, адказвае незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", доўгатэрміновы назіральнік у Гомельскай-Прамысловым выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка.
Зазірні за кулісы выбараў. Стань назіральнікам разам з намі!
Каб стаць назіральнікам, дастаткова запоўніць кароткую анкету: https://forms.gle/6YpEEyPcAxG5qhZa7
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" паводле "Гомельскай вясны".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале