Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Як трэба правільна збіраць подпісы выбаршчыкаў – запытайцеся ва Уладзіміра Андрэйчанкі

Пасяджэнне Докшыцкай АВК №22
Пасяджэнне Докшыцкай АВК №22

14 кастрычніка на чарговым пасяджэнні выбарчай камісіі Докшыцкай выбарчай акругі №22 агучаныя вынікі праверкі дакладнасці подпісаў па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Ён адзін з найстарэшых парламентарыяў і практычна нязменны старшыня ніжняй палаты беларускага парламенту.

На гэтую пасаду Уладзімір Андрэйчанка абіраўся тройчы: у 2008, 2012 і 2016 годах. Апроч гэтага ён з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994) і сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2008).

“Дэпутат-прафесіянал” падаў у камісію 10 634 подпісы выбаршчыкаў. 250 подпісаў падлягала праверцы на дакладнасць звестак. Згодна выбарчага заканадаўства праверцы падлягае не менш за 20 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах ад іх агульнай колькасці.

Пратакол праверкі подпісаў Уладзіміра Андрэйчанкі.

Згодна пратаколу аб выніках праверкі сябры выбарчай касмісіі не знайшлі ніводнага недакладнага подпісу.

Паводле звестак аб асобах, якія падалі ў акруговую выбарчую камісію дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты магчыма канкурэнтамі Уладзіміра Андрэйчанкі могуць стаць Алівія Васільева, якая даглядае дзіця з інваліднасцю,  Ігар Цеплякоў – індывідуальны прадпрымальнік і  Ядвіга Шульгат – старшыня Докшыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Хто з іх стане дэпутатам парламенту -- даведаемся 17 лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары