Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: Не далі магчымасці назіраць за праверкай сапраўднасці подпісаў

Прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў кандыдатаў у Берасці незалежным назіральнікам не далі. Пра гэта паведаміла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Маргарыта Вялічкіна.

Маргарыта Вялічкіна. Фота з Facebook
Маргарыта Вялічкіна. Фота з Facebook

Яна сама спрабавала паназіраць за працэсам прыняцця рашэнняў па дакументах патэнцыйных кандыдатаў, але без поспеху, — распавяла актывістка Беларускаму Радыё Рацыі.

“Старшыня сказала, што ў яе падрыхтаваны праект. Я адразу зразумела¸ што мне там адмовяць. На другім пытанні яна зачытала маю заяву, у якой была спасылка на 13 артыкул пра галоснасць. Але яна спаслалася на артыкулы 15, 16, 18, 19, артыкулы 61 і 67, што не прадугледжаны ўдзел назіральнікаў у працэсе праверкі дакладнасці здадзеных дакументаў”.

Як адзначыла Маргарыта Вялічкіна, прадстаўнікі выбарчых камісій патлумачылі ёй, што дакументы і вынікі самой праверкі могуць глядзець толькі патэнцыйныя кандыдаты.

У большасці выпадкаў назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” было адмоўлена ў назіранні за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах. Так, адмовілі назіральнікам з Гародні, Верхнядзвінска, Мазыра, Магілёва і іншых гарадоў. Акруговыя камісіі аргументавалі гэта наступным чынам: “праверка подпісаў з’яўляецца рабочым момантам працы АВК”; “назіральнікі маюць права прысутнічаць толькі на пасяджэннях камісіі, а праверка подпісаў праводзіцца не на пасяджэнні”, “прысутнасць назіральнікаў пры праверцы подпісаў не прадугледжана заканадаўствам”.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары