Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнік: у Віцебскай Чыгуначнай акрузе зарэгістравалі ўсіх ахвотных

Пасяджэнне выбарчай камісіі Віцебскай Чыгуначнай акругі №19
Пасяджэнне выбарчай камісіі Віцебскай Чыгуначнай акругі №19

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік прысутнічаў на пясяджэнні выбарчай камісіі Віцебскай-Чыгуначнай акругі №19.

Увечары 16 кастрычніка на пасяджэнні выбарчай камісіі Віцебскай Чыгуначнай акругі №19 былі зарэгістраваныя 7 кандыдатаў у дэпутаты – усе, хто падаваў дакументы на рэгістрацыю і выказаў жаданне пазмагацца за дэпутацкае месца ў беларускім парламенце.

Па інфармацыі "Віцебскай вясны", па акрузе балатуецца пяць кандыдатаў ад палітычных партый, адзін ад працоўнага калектыву і яшчэ адзін – ад працоўнага калектыву і шляхам збору подпісаў выбарцаў. Усе кандыдаты пражываюць у Віцебску.

Дэпутатамі жадаюць стаць тры кіраўнікі, адзін працоўны, сястра-сядзелка, якая даглядае інваліда першай групы, спецыяліст па маркетынгу і рамеснік.

Што да гендэрнага складу, сярод патэнцыйных дэпутатаў - тры жанчыны і чатыры мужчыны.

І яшчэ маленькая дэталь, якая характарызуе магчымых дэпутатаў: усе яны выбралі плякаты на расейскай мове. Выключэнне – зарэгістраваны ад партыі “Беларускі народны фронт” Уладзімер Сіманковіч. Дарэчы, старшыня камісіі Святлана Міхальчанка паабяцала, што зробіць усё ад яе залежнае, каб плякаты кандыдата ў дэпутаты Сіманковіча былі выраблены па-беларуску.

23 кастрычніка на канале тэлевізіі “Беларусь 3” ад 19.00 можна будзе глядзець і слухаць выступы кандыдатаў па Віцебскай Чыгуначнай акрузе. Таксама плянуюцца кароткія выступы кандыдатаў на радыё – трэба сачыць за анонсамі.

Кіраўніцтва камісіі прапанавала таксама правесьці дэбаты сярод кандыдатаў акругі, але ахвотных не знайшлося.

На паседжаньні 16 кастрычніка прысутнічалі карэспандэнты дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ, назіральнікі ад грамадзкіх арганізацый і прафсаюзаў, а таксама міжнародныя назіральнікі ад місіі СНД.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары