Адзінага зарэгістраванага кандыдатам праціўніка завода АКБ травяць у дзяржаўных СМІ
Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў парламент па чатырох акругах Брэста, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Гэта Аляксандар Кабанаў (блогер і сябра АГП), праваабаронца Раман Кісляк і актывістка Алена Макарэвіч.
Вядома, што Кабанаву адмовілі праз адсутнасць у анкеце звестак пра месца працы, неадпаведнасць дадзеных з падатковай і дадзеных, запісаных ў анкеце. Дарэчы, на акрузе, дзе збіраўся балатавацца Кабанаў, у выніку зарэгістравалі толькі трох прэтэндэнтаў з васьмі.
Рамана Кісляка не зарэгістравалі, бо камісія нібыта знайшла вялікі адсотак несапраўдных подпісаў.
Пашанцавала быць зарэгістраваным толькі Уладзіміру Марозу, які стаў кандыдатам па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4, што ахоплівае частку Брэста і раён. Варта адзначыць, што яшчэ да рэгістрацыі Мароза ў якасці кандыдата на праўладных сайтах Брэсцкай вобласці ў дачыненні да яго распачалася сапраўдная траўля. Сайт allbel.info апублікаваў абразлівы артыкул “Халіф на гадзіну ці як Уладзімір Мароз у дэпутаты сабраўся”, у якім высмейваецца біяграфія актывіста і яго прафесія сантэхніка. Гэты тэкст перадрукавалі некаторыя раённыя праўладныя СМІ, напрыклад “Кобрынскі веснік”.
Ці працягнецца траўля праціўніка завода АКБ зараз, пасля яго рэгістрацыі? Хутка будзе бачна.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале