Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Прамежкавыя вынікі назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: запрашаем на прэс-канферэнцыю!

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, адбудзецца ў аўторак  22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”.

Каардынатары незалежнай грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”) і Уладзімір Лабковіч (Праваабарончы цэнтр “Вясна”) прааналізуюць этапы фарміравання тэрытарыяльных, акруговых і участковых выбарчых камісій, працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты, а таксама этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Таксама будзе дадзеная ацэнка выбарчым працэсам з пункту гледжання іх адкрытасці і празрыстасці.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні каардынатарам кампаніі.

Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асоб!

Калі: 22 кастрычніка, аўторак.  Пачатак у 10-00.
Дзе: Канферэнц-зала гатэля “Гарні” вул Інтэрнацыянальная 11.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 394 63 11

Месца правядзення на мапе:


Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якую з 2008 года праводзяць РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і Праваабарончы цэнтр «Вясна», з'яўляецца незалежнай і не ставіць за мэту падтрымку палітычных партый і якіх-небудзь палітычных дзеячоў. Увесь выбарчы працэс назіральнікі ацэньваюць выключна зыходзячы з прынцыпаў свабодных дэмакратычных выбараў, пры якіх народ Беларусі можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні краінай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары