Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Пружанскай выбарчай акрузе зарэгістравалі ўсіх прэтэндэнтаў

У Пружанскай выбарчай акрузе №9 кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сталі ўсе сямёра прэтэндэнтаў.

Трое з іх ішлі шляхам збору подпісаў, чацвёра ад розных партый, распавёў "Радыё Рацыя" доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Сяржук Русецкі:

"На больш чым з 4 тысяч подпісаў у трох прэтэндэнтаў, камісія знайшла толькі 4 несапраўдныя подпісы. Можа быць гэта і тлумачыць тое, што незалежныя назіральнікі не былі дапушчаны да прысутнасці пры праверцы подпісаў. Чатыры вылучэнцы ад палітычных партый, ад Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада) і ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Не ўзнікла ніякіх прытэнзій да дэкларацый кандыдатаў у дэпутаты". 

Праўда, радасны момант прыйшлі раздзяліць толькі трое з сямі кандыдатаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары