Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Каго з кандыдатаў адлучылі ад выступаў у эфіры?

Толькі за тры дні з эфіру былі знятыя выступы трох кандыдатаў у дэпутаты. Больш іншых церпяць ад цэнзуры вылучэнцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамляе аб тым, што 23 кастрычніка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3” не прагучаў тэлевыступ кандыдаткі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54 ад АГП Ірыны Давідовіч.

Услед за кандыдатамі ў дэпутаты Уладзімірам Няпомняшчых і Аксанай Юшкевіч, гэта трэці выпадак зняцця з эфіру выступаў кандыдатаў.

Як заявіла БелаПАН  прэс-сакратар партыі Ганна Красуліна, кандыдату не паведамілі, што стала падставай зняцця выступы з эфіру.

«Ніхто нам не тлумачыць прычын, кандыдат проста чакае выступу і не бачыць. Замест яе з'яўлення паказалі аповяд пра Камянецкай вежы. Яна абавязкова будзе абскарджваць у судзе, тады, магчыма, даведаемся прычыну», - сказала Красуліна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары