Тры кухары, два айцішнікі, студэнт і 119 вялікіх начальнікаў. Хто будзе змагацца за месца ў парламенце
Падчас цяперашняй кампаніі дэпутатаў беларусам прыйдзецца выбіраць прыкладна з 560 кандыдатаў — столькі было першапачаткова зарэгістравана. У сярэднім конкурс у парламент — пяць чалавек на месца. Сярод прэтэндэнтаў ёсць высокапастаўленыя чыноўнікі, пенсіянеры, беспрацоўныя, два айцішніка і адзін студэнт. TUT.BY прааналізаваў, хто ў гэтым годзе будзе змагацца за месца ў парламенце.
Самы малады і самы дасведчаны кандыдаты — у Мінску
Самы малады сярэдні ўзрост кандыдата на сёлетніх выбарах у Гомельскай сельскай акрузе №37 — 33 гады. Тут балатуюцца тры маладых патэнцыйных дэпутата. Самы высокі — у Смаргонскім акрузе № 59 — 65 гадоў. Тут выбіраць будуць з чатырох пенсіянераў.
Наогул жа, самых-самых маладых кандыдатаў (1998 года нараджэння) у цяперашняй кампаніі — двое. І абодва яны балатуюцца ў Мінску. Гэта беспрацоўны Яўген Караулаў, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, і яго паплечнік па партыі Аляксей Лазараў, інжынер-праграміст.
У Лазарава на ўчастку, дарэчы, даволі моцныя супернікі, у тым ліку кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч і дырэктар "Рэмаўтадора" Першамайскага раёна Мінска Віталь Германчук.
У самага дасведчанага кандыдата ўзроставая розніца з самым маладым — 58 гадоў. Ён, дарэчы, таксама балатуецца ў Мінску. 79-гадовы пенсіянер Мікалай Амельяновіч ў Аўтазаводзкай акрузе складзе канкурэнцыю тэхнічнаму дырэктару МАЗа Аляксандру Гранкоўскаму, дырэктару каледжа кулінарыі Веры Дзенініс, галбуху прыватнага прадпрыемства Дзянісу Жораву і начальніку ўчастка ўпакоўкі і адгрузкі Аляксандру Патоцкаму.
Самы высокапастаўлены кандыдат — з Адміністрацыі прэзідэнта
У цяперашнюю выбарчую кампанію балатуецца не так шмат кандыдатаў з чыноўніцкага асяроддзя. Патэнцыйны дэпутат, які займае самую высокую пасаду, — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Валерый Міцкевіч. За яго будуць галасаваць у Лідзе. Яшчэ адзін высокапастаўлены юрыст балатуецца ў Сянно — намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Дубаў.
Ідзе на чацвёрты тэрмін і 70-гадовы спікер цяперашняга парламента Уладзімір Андрэйчанка. Ён абіраецца ў тым жа Докшыцкім акрузе, што і раней.
Сярод кандыдатаў ёсць і першы намеснік міністра абароны. Алег Белаконеў балатуецца ў Пухавічах.
У цяперашняй кампаніі, дарэчы, не шмат сілавікоў. Мы налічылі ўсяго 9 чалавек (без уліку вайскоўцаў пенсіянераў).
У адрозненне ад мінулых кампаній, у парламент не імкнуцца вядомыя спартсмены, няма сярод кандыдатаў спявачак і артыстаў з гучным імем. Самая вядомая селебрыці, мабыць, «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч. На сайце ЦВК, дарэчы, яна прадстаўлена як рэдактар аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі, а не як тытулаваная прыгажуня — сябра БРСМ.
Балатуецца і былы кіраўнік БТ, цяперашні старшыня "Белай Русі", вядучы "Клуба рэдактараў" Генадзь Давыдзька. Яшчэ адзін кандыдат "з былых" — экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна ўжо завяла акаўнты ў Instagram і Facebook, якія не вяла, курыруя беларускія СМІ.
У тэлезоркі можна запісаць і прадзюсара выканаўчай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ОНТ Тэнгізам Думбадзе, які балатуецца на адным з мінскіх акругаў.
Самы вядомы партыец цяперашняй кампаніі — кіраўнік БНФ і экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў. Лідар «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, якая спрабавала прайсці ў парламент на мінулых выбарах, у гэты раз балатавацца не стала. Зарэгістраваны яе паплечнік — Андрэй Дзмітрыеў.
Сярод партыйцаў, дарэчы, традыцыйна шмат беспрацоўных. Больш за ўсё — у БНФ, 9 чалавек. Для параўнання: сярод сябраў АГП беспрацоўных двое.
Настаўнікаў — 55, лекараў — 16
Традыцыйна лічылася, што большая частка кандыдатаў у парламент — гэта лекары і настаўнікі. Аднак у цяперашнюю выбарчую кампанію супрацоўнікаў сферы адукацыі (мы ўмоўна іх усіх называем настаўнікамі) прыкметна больш: кожны дзясяты кандыдат. У асноўным гэта дырэктары школ. Але ёсць і проста настаўнікі, выкладчыкі і нават рэпетытары.
Балатуецца рэктар Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Ягораў, першы прарэктар БДУІР Сяргей Дзік і прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Павел Папко.
На такую колькасць настаўнікаў у кампаніі толькі адзін студэнт. Першапачаткова іх было два — і абодва ў Брэсцкай вобласці. Студэнт Варшаўскага ўніверсітэта Уладзіслаў Сыса быў зарэгістраваны, але гэта рашэнне адмяніла абласная камісія. Студэнт Андрэй Курашык з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта працягвае ўдзельнічаць у кампаніі — ён балатуецца ў Кобрыне.
Самая масавая катэгорыя кандыдатаў — дырэктары і іх намеснікі. Такіх мы налічылі 119 чалавек (і гэта без уліку дырэктараў школ). Зрэшты, сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла ёсць і кіроўцы, слесары, бібліятэкары.
Балатуецца нават тры кухары (шэф-повар, повар-сушыст і кухар чацвёртага разраду). З дырэктарам каледжа кулінарыі, калі іх усіх, вядома, абяруць, яны маглі б сфармаваць у парламенце асобную камісію — па здаровым харчаванні, напрыклад.
У Палату прадстаўнікоў таксама спрабуе трапіць адзін прамысловы альпініст, адна адміністратар залы рэстарана «Тры жадання», адзін фрылансер. Фрылансер, дарэчы, складзе канкурэнцыю вядомаму дэпутату Ігар Марзалюк у Магілёве.
Сярод 560 кандыдатаў у дэпутаты ў IT-краіне ўсяго два праграміста. Акрамя 21-гадовага мінчука Аляксея Лазарава яшчэ і інжынер-праграміст Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс" Фёдар Бусел.
Рэкорд і антырэкорд па конкурсе — у Бабруйску і раёне
Менш за ўсё кандыдатаў апынулася ў Бабруйскай сельскай акрузе № 80 — тут будуць выбіраць з двух чалавек. Больш за ўсё — у Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78, тут кандыдатаў дзевяць.
У рэкордным акрузе ў Бабруйску, на малой радзіме кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай, ёсць кандыдаты на любы выбар: тут балатуюцца бібліятэкар, медсястра, сацработнік, электраманцёр, ахоўнік, намеснік дырэктара прыватнага прадпрыемства, дырэктар прыватнага прадпрыемства, дырэктар Палаца мастацтваў і дзеючы дэпутат.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале