Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральніка сілай выштурхнулі са школы, дзе праходзіла сустрэча з праўладнай кандыдаткай

Аляксей Лойка. Фота: spring96.org
Аляксей Лойка. Фота: spring96.org

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка хацеў 24 кастрычніка папрысутнічаць на сустрэчы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай з працоўным калектывам сярэдняй школы №157 г. Мінска. Нягледзячы на ​​тое, што сустрэча анансавалася як закрытая, Лянчэўская асабіста дазволіла назіральніку прысутнічаць на ёй.

Аднак, калі назіральнік прыйшоў у школу №157, дырэктарка Святлана Скроцкая настойліва вырашыла, што яму не варта прысутнічаць на гэтай сустрэчы і пачала выштурхоўваць назіральніка з хола школы. На дапамогу ёй прыйшоў настаўнік гісторыі Сяргей Юдзінец, які сілай выпіхнуў Аляксея Лойку са школы. Ён з'яўляецца сябрам участковай выбарчай камісіі №387. Прадстаўніцтва школы вырашыла, што гэта рэжымны аб'ект і мае права паступаць такім чынам.

Назіральнік кампаніі напісаў заяву ў Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце неправамернага прымянення фізічнай сілы да яго з боку Скроцкай і Юдзінца. У якасці доказаў ён прасіў адабраць усе відэакамеры, якія размешчаны ў фае і на першым паверсе сярэдняй школы №157.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары