Суд узяў бок незарэгістраванага кандыдата Яўгена Шэўкі
Унікальны выпадак у выбарчай практыцы - вылучэнец Яўген Шэўка, які прадстаўляе ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, пасля скаргі ў Мінскі гарадскі суд аб нерэгістрацыі яго кандыдатам быў усё ж-такі зарэгістраваны.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
“Сябры, гэта перамога! Мінскі гарадскі суд зарэгістраваў мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Віншую сябе і ўсіх, хто верыў у мяне і заўзеў. Мне трэба было даказаць, што 11 подпісаў сапраўдныя - мне удалося гэта зрабіць і мне для таго, каб прайсці парог у 15 падсоткаў. І мяне зарэгістравалі [...] Вялікі дзякуй тым, хто ў апошнія дні дапамагаў збіраць мне доказы, таму што без гэтых людзей нічога не атрымалася б...”
Чаму чалавек у інвалідным вазку балатуецца ў дэпутаты