Гомель: не ўсе кандыдаты стварылі выбарчыя фонды
Толькі двое з чатырох кандыдатаў па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 адкрылі рахункі для збору сродкаў у свае выбарчыя фонды.
Магчымасцю грашовай падтрымкі з боку сваіх прыхільнікаў на Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 скарысталіся Віталь Уткін і Юры Ганцэвіч, паведамляе "Гомельская вясна".
Як паведамляе назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Андрэй Стрыжак, абодва кандыдаты вядуць досыць актыўную перадвыбарчую агітацыю, у адрозненне ад яшчэ двух кандыдатаў па акрузе, якія вылучыліся ад палітычных партый. Сяргей Гапоненка ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Уладзіслаў Фясенка ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці магчымасцю адкрыцця рахунку для збору сродкаў на вядзенне кампаніі не скарысталіся.
Рэквізіты рахункаў размешчаныя на сайце адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля.
"Праваабаронцы за сабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале