Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Як праходзіць агітацыя ў Мінску? Фотарэпартаж

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што па ўсёй Беларусі пададзена 366 апавяшчэнняў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобам. Усяго заяўлена 12 606 агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Большасць з іх — у Мінску. У 223 паведамленнях пазначана 7 322 масавых мерапрыемстваў. Для параўнання: у Віцебскай вобласці на 3 апавяшчэнні заяўлена 11 масавых сходаў, а ў Магілёўскай — на адно 138.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў апошняй аналітычнай справаздачы адзначылі, што назіральнікі характарызуюць агітацыйную кампанію пасіўнай і незаўважнай для выбаршчыкаў. Здавалася б, як могуць быць незаўважнымі заяўленыя больш за сем тысяч пікетаў? Мы выйшлі на вуліцы Мінска, каб праверыць гэта. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

minsk_agitacyja_6-3.jpg
Адразу мы адправіліся ў раён плошчы Якуба Коласа. Мы ведалі, што там звычайна праводзяцца выбарчыя мерапрыемствы. Аднак каля "Камароўкі" банер "Выбары-2019" перакрыў пікет "Белай Русі", якія агітавалі за кандыдата ў дэпутаты Дзіка.
minsk_agitacyja_6-2.jpg
Акрамя выбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты па Мінскай-Коласаўскай акрузе №106 Сяргея Дзіка, рабяты прапаноўвалі ўзяць яшчэ каляндарык з фатаграфіяй Дзіка на 2020 год.
minsk_agitacyja_6-1.jpg
Побач на стэндзе размешчаныя агітацыйныя ўлёткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі
minsk_agitacyja_6-5.jpg
У раёне плошчы Якуба Коласа мы знайшлі яшчэ адзін пікет. І зноў "Белай Русі". І зноў, які агітуе за кандыдата Сяргея Дзіка.
minsk_agitacyja_6-10.jpg
Акрамя агітуючых пікетаў за гэтага кандыдата, іншых тут мы не знайшлі. Мы паехалі на вакзал.
minsk_agitacyja_6-6.jpg
Станцыя метро "Плошча Леніна"
yushkevich_piket.jpg
Адразу мы ўбачылі агітацыйны пікет кандыдаткі па Мінскай-Чкалаўскай акрузе №96, актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" Аксаны Юшкевіч. У гэтую суботу яе пазбавілі рэгістрацыі ў якасці кандыдаткі ў дэпутаты.
minsk_agitacyja_6-7.jpg
У Аксаны Юшкевіч на стэндзе размешчаная азнаямляльная інфармацыя пра іншых кандыдатаў "Еўрапейскай Беларусі" і іх давераных асобах.
minsk_agitacyja_6-8.jpg
Недалёка размяшчаецца агітацыйны пікет кандыдата па гэтай жа акрузе Андрэя Савіных (экс-пасла Беларусі ў Турцыі)
minsk_agitacyja_6-4.jpg
А гэта агітацыйны пікет "Еўрапейскай Беларусі" 25 кастрычніка насупраць Мінгарсуда, дзе выносілі прысуд Дзмітрыю Паліенку.На пікет прыйшла старшыня АВК па Пушкінскім акрузе №103 Ірына Дрозд. Усё, што адбываецца яна здымала на тэлефон.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары