Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Слоніме вынеслі два папярэджанні апазіцыйным кандыдатам

Віктар Марчык. Фота з сайта "Слонімскай газеты"
Віктар Марчык. Фота з сайта "Слонімскай газеты"

25 кастрычніка акруговая выбарчая камісія Слонімскай выбарчай акругі №58 вынесла рашэнне аб папярэджанні двум апазіцыйным кандыдатам: Віктару Марчыку (ад Партыі БНФ) і Сяргею Бузуну (БПЛ "Справядлівы свет").

Папярэджанне звязана з тым, што абодва кандыдаты не аформілі адпачынкі на працы і не падалі ў АВК дакументы, якія пацвярджаюць іх знаходжанне ў адпачынку ў перыяд правядзення перадвыбарчай агітацыі. Тым самым яны парушылі 77-ы артыкул Выбарчага кодэкса, згодна з якім кандыдаты вызваляюцца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў з дня рэгістрацыі да дня выбараў без захавання заробку.

Віктар Марчык на пасяджэнні АВК адмовіўся афармляць адпачынак, так як працуе ноччу вартаўніком і не мае сродкаў да існавання. А Сяргей Бузун аформіў адпачынак на працы з 24 кастрычніка, але яму папярэджанне вынеслі ўсё роўна. Падаваць скаргу на рашэнне АВК №58 абодва кандыдаты не плануюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары