Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Прэтэндэнту ў кандыдаты  Раману Кісляку суд адмовіў у выкліку ў суд выбаршчыкаў

Раман Кісляк у судзе. Фота: "Берасцейская вясна".
Раман Кісляк у судзе. Фота: "Берасцейская вясна".

У Брэсцкім абласным судзе 29 кастрычніка суддзя Святлана Ілюшына разгледзела скаргу прэтэндэнта ў кандыдатыпа Берасцейскай АВК №2  Рамана Кісляка.

Раман Кісляк, прадстаўнік праціўнікаў будовы акумулятарнага завода. Ён вылучаўся двума шляхамі: ад грамадзкага аб'яднання "Рух за Свабоду" і шляхам збора подпісаў.

Раней АВК-2 прыняла рашэнне адмовіць яму ў рэгістрацыі, паколькі Выбарчы кодэкс не прадугледжвае такую магчымасць. Ягоныя спасылкі на артыкулы Канстытуцыі камісія не прыняла да ўвагі, маўляў там напісана "адпаведна закона", а кодэкс не прадугледжвае.

Што да вылучэння шляхам збору подпісаў грамадзянам - камісія палічыла, што ў сабраных подпісах шмат памылак ў напісанні словаў і імён, таму гэтыя подпісы камісія прызнала "несапраўднымі" і прэтэндэнту было адмоўлена у рэгістрацыі кандыдатам. Скарга прэтэндэнта ў кандыдаты ў Брэсцкую абласную камісію была пакінутая без задавальнення.

Абласны суд адмовіўся выклікаць у суд выбаршчыкаў, у чыіх дадзеных былі выяўлены памылкі, каб пацвердзіць іх сапраўднасць.

У выніку разгляду справы скарга пакінута без задавальнення.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары