Гародня: кандыдатку ад "Зялёных" не хацелі пускаць на сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі
Роўныя ўмовы кандыдатаў у дэпутаты пры правядзенні агітацыі чарговы раз парушаныя ў Гародні. Жанна Гасцяева, кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49, паведаміла, што сутыкнулася з істотнымі перашкодамі пры сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №20.
Гасцяевай прадставілі актувую залу школы для сустрэчы 26 кастрычніка, але калі яна туды прыйшла ў адпаведны час, супрацоўніцы школы не захацелі адчыняць залу. Як апынулася, яны не ведалі пра запланаваную сустрэчу.
У выніку сустрэча ўсё ж адбылася, пасля таго, як Жанна Гасцяева патэлефанавала сакратарцы акруговай камісіі Наталлі Чыкавай. Актавую залу ўрэшце адчынілі і на сустрэчу патрапіла 11 чалавек.
Гэта не адзіная перашкода, з якой сутыкнулася Жанна Гасцяева. Акруговая выбарчая камісія не праінфармавала выбаршчыкаў аб правядзенні сустрэчы з кандыдатам іншымі спосабама, акрамя інфармацыі на сайце Гарадзенскага гарвыканкаму 25 кастрычніка, якая і то была пададзеная з памылкамі. Таксама на сайце не пазначаны адрас школы.
З прычыны таго, што старшыня акруговай камісіі №49 Ірына Мірановіч і яе сакратарка ніяк не спрыялі арганізацыі сустрэч кандыдаткі ў дэпутаты з выбаршчыкамі, Жанна Гасцяева падала скаргу ў абласную выбарчую камісію. Яна лічыць дзеянні Мірановіч і Гасцяевай парушэннем артыкула 42 Выбарчага кодэксу і п. 4.7 Пастановы ЦВК№11 ад 29.05.2019.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале