Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» з Бабруйска Арсенія Чыгіра таксама знялі з выбараў
Кандыдат у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Арсеній Чыгір, які прымаў удзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79, атрымаў другое папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства, паведамляе телеграм-канал грамадскай кампаніі.
Адразу пасля гэтага Чыгіра знялі з выбараў.
"Мяне знялі пасля вынясення другога папярэджання. Першае, нагадаю, за тое, што я ўзяў адпачынак на два дні пазней рашэння выбарчай камісіі аб рэгістрацыі. Дарэчы, тады ўлады выдалі сябе, пераблытаўшы ў дакуменце прозвішчы і пазначыўшы там Арцёма Чарняка, кандыдата ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» з Мінска. Другое папярэджанне - за тое, што я нібыта несвоечасова падаў дадзеныя аб рахунку кандыдата ў дэпутаты, адкрытым у «Беларусбанку», у выбарчую камісію".
Арсеній Чыгір паспеў запісаць выступ для тэлебачання і зварот на радыё, аднак яны ў эфір не выйшлі.
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» плануе абскардзіць рашэнне гарадской выбарчай камісіі ў абласной камісіі.
Нагадаем, што на працягу апошніх некалькіх дзён чатыром прадстаўнікам «Еўрапейскай Беларусі» з Мінска адмянілі рашэнне аб рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале