Мазырскаму кандыдату ад Партыі БНФ “зарубілі” тэлеэфір
Запіс перадвыбарчага выступлення кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі не выйшаў ў эфір тэлеканала «Беларусь-3».
Выступленнt павінна было транслявацца 28 кастрычніка на РУП ТРК “Тэлерадыёкампанія “Гомель”.
Найбольш вострыя словы ў выступленні кандыдата Бандарэнкі, якія маглі стаць прычынай для такога рашэння:
“Не верце дыктатару і яго памагатым. Яны хлусяць, ім пляваць на народ. Толькі разам мы можам змяніць уладу. І мы зробім гэта на працягу года. Так, Лукашэнка сыдзе, і тады ў нашай краіне пройдуць сапраўдныя свабодныя выбары. Будзем разам, і Беларусь стане вольнай. Жыве Беларусь!”.
Дарэчы, гэта ня першы такі выпадак у Гомелі. 22 кастрычніка не патрапіў у тэлеэфір выступ кандыдата ад АГП Уладзіміра Няпомняшчых.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале