Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ізноў абраза, ізноў паклёп… Яшчэ адзін выступ кандыдата не прайшоў цэнзуру

Кандыдатцы ў дэпутаты ад партыі АГП па Мінскай-Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 Дзіяне Чарнушынай адмоўлена ў публікацыі перадвыбарчай праграмы ў газеце “Звязда”. Кіраўніцтва РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” палічыла, што ў яе выступе маюцца прыкметы “абразы і паклёпу ў дачыненні да службовых асоб Рэспублікі Беларусь”.

Палітык Анатоль Лябедзька на сваёй старонцы ў фэйсбуку пакінуў з гэтай нагоды каментар наступнага зместу:

"Цэнзура на БТ перадала эстафету друкаваным выданням. Праграма Дыяны Чарнушынай #ДЗЕАДКАЗ не прайшла цэнзуру рэдакцыі газеты «Звязда». У праграме ўбачылі прыкметы абразы кіраўніцтва Беларусі. Асаблівасць гэтай праграмы, што ў яе складанні прынялі ўдзел тысячы грамадзян краіны. Менавіта, з пяці тысяч пытанняў сфармуляваных Лукашэнку, былі адабраны 25, якія і сталі часткай перадвыбарчай праграмы Дыяны Чарнушынай. Але адказваць на пытанні Лукашэнка не прывык. Як следства - табу….”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары