Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Тэлевядучы Крывашэеў пагражаў Віталю Рымашэўскаму тысячамі пазоваў у суды

Віталь Рымашэўскі. Фота: ПЦ "Вясна"
Віталь Рымашэўскі. Фота: ПЦ "Вясна"

Прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі БХД паведаміла пра пагрозы і спробы палітычнага ціску з боку вядучага тэлерадыёкампаніі “Беларусь-3” пры запісе перадвыбарчых тэледэбатаў.

31 кастрычніка ў Менску адбыўся запіс афіцыйных тэледэбатаў па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96. Удзел у іх сярод іншых узяў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Надзеі Гацак.

Паводле Віталя Рымашэўскага, у канцы эфіру вядоўца некалькі разоў сказаў яму, што яму варта рыхтавацца да пазоваў ад настаўнікаў за словы пра фальсіфікацыі выбарчай кампаніі ў Беларусі.

“Я лічу, што спадар Крывашэеў не меў права рабіць такія заўвагі. Ён не юрыст і не знаходзіцца на той пасадзе, каб заяўляць такое. Таму я расцэньваю яго словы як пагрозу і спрабу палітычнага ціску. Тым больш, што пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі неаднаразова заяўляў сам Лукашэнка. Сведчылі пра гэта і міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ”, - падкрэсліў сустаршыня БХД.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары