Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Шэры кот" атрымаў першае папярэджанне выбаркама

Як паведамляе orsha.eu, кандыдат у дэпутаты Зміцер Казлоў атрымаў першае папярэджанне ад выбарчай камісіі.

Кандыдат у дэпутаты парламента па 25 акрузе Зміцер Казлоў, больш вядомы як блогер "Шэры кот", атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі сваёй акругі. Ён праводзіць даволі яркую кампанію – амаль штодзённыя пікеты з плакатамі. Менавіта за плакаты яму і было выпісана папярэджанне.

На плакаце, за які зачапілася камісія, было два лозунгі: "Калгаснай дыктатуры - баста!", "Фальшывым выбарах - баста!". Калі Зміцер Казлоў атрымае яшчэ адно папярэджанне, то можа быць зняты з выбараў. Але, як кажа сам кандыдат, да гэтага ён, у прынцыпе, гатовы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары