Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Фотафакт. Сустрэча з кандыдатам, на якую не заганяюць бюджэтнікаў

Учора, 4 лістапада, павінна была адбыцца першая сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Коласаўскай выбарчай акрузе №106, старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Барысавым. Агітацыйная сустрэча павінна была адбыцца ўвечары ў актавай зале Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі. Але нешта пайшло не так.

barysau_123_o.jpg
Фота з Фэйсбуку Ігара Барысава

«Сустрэчы з выбаршчыкамі без адміністрацыйнага рэсурсу выглядаюць прыкладна так. Учора аб'явы з запрашэннямі на сустрэчу былі развешаны амаль на 70 бліжэйшых да месца сустрэч з кандыдатам у дэпутаты пад'ездах. Усё больш люблю беларусаў, якія разумеюць што да чаго. За апошнія 25 гадоў улада так змагалася з апазіцыяй, што перамагла не толькі яе, але і сябе саму. Нездарма кажуць: апазіцыя — гэта люстэрка ўлады», — напісаў у сябе ў фэйсбуку кіраўнік БСДП «Грамада» Ігар Барысаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары