Светлагорск: кандыдату Савічу акруговая камісія вынесла папярэджанне
Светлагорская акруговая выбарчая камісія 5 лістапада на чарговым пасяджэнні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад партыі БНФ Дзмітрыю Савічу. Па меркаванні сябраў камісіі, ён парушыў графік і месца правядзення агітацыйных пікетаў.
У камісію паступілі заявы ад намесніцы старшыні АВК Н. Фурманавай і аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама, які адсочвае правядзенне агітацыйнага пікетавання.
Дзмітрый Савіч на паседжанне АВК не з’явіўся.
Нагадаем, што 1 лістапада кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале