Пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі збітага ў Курапатах актывіста
Праваабаронцам стала вядома, што 5 лістапада акруговая камісія пазбавіла кандыдацкай рэгістрацыі яшчэ аднаго кандыдата ад апазіцыі — Зміцера Казакевіча. Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ў сябе на старонцы ў фэйсбуку. Казакевіч балатаваўся ў кандыдаты па Мінскаму-Свіслацкай выбарчай акрузе №94.
Нагадаем, Зміцер Казакевіч быў затрыманы пасля акцыі "Дзяды" на тэрыторыі рестарацыі "Поедем Поедим" разам з іншымі акывістамі. На яго быў складзены пратакол аб админситрацыйным правапарушэнні па арт. 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і арт 17.11 (дробнае хуліганства).
На сайце адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска пакуль адсутнічае інфармацыя аб тым, што менавіта паслужыла прычынай адмены рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Зміцера Казакевіча.
Раней, Зміцеру Казакевічу ўжо выносілася папярэджанне — за непрадстаўленне копіі загаду аб прадастаўленні адпачынку.
Па Мінскай-Свіслацкай выбарчай акрузе №94 цяпер балатуюцца чатыры кандыдаты:
- дзеючы дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Валерый Варанецкі;
- галоўрэд "Белгазеты" Кірыл Жываловіч;
- самавылучэнец Арцём Маёраў;
- дырэктарка школы Галіна Чэрнік.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале