Гародня: кандыдатка Луканская працягвае выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель наведаў шостага лістапада гарадзенскую гімназію №1. Там праўладная кандыдатка па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Ірына Луканская праводзіла сустрэчу з выбарцамі.
Пры тым відавочна зноў быў выкарыстаны адміністрацыйны рэсурс. Нягледзячы на школьныя канікулы, адразу каля 100 настаўнікаў, работнікаў адной з буйнейшых навучальных устаноў, яны ж сябры ўчастковых выбарчых камісій №31, 32, 33 былі сабраныя на гэтую сустрэчу.
Кандыдатка Ірына Луканская перад сваім выступам раздала ўсім настаўнікам свой агітацыйны матэрыял, праграму і каляндарыкі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале