Каго з кандыдатаў знялі з “выбарчага экспрэса”?
Расце колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якім выбарчыя камісіі адмянілі рэгістрацыю з-за парушэнняў парадку вядзення перадвыбарчай агітацыі (арт. 47 ВК, які забараняе ў тым ліку заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу, абразы вышэйшых службовых асобаў і інш.). Амаль усе яны прадстаўляюць апазіцыйныя партыі і рухі.
Экспертам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па стане на 6 лістапада вядомыя 9 такіх ужо экс-кандыдатаў:
Уладзіслаў Сыса – кандыдат па Берасцейскай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады;
Паліна Шарэнда-Панасюк – кандыдатка па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 ад “Еўрапейскай Беларусі”;
Аксана Юшкевіч – кандыдатка па Мінскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 ад «Еўрапейскай Беларусі»;
Вольга Нікалайчык – кандыдатка па Мінскай-Уручскай акрузе №107 ад «Еўрапейскай Беларусі»;
Арцём Чарняк – кандыдат па Мінскай-Партызанскай акрузе №110 ад «Еўрапейскай Беларусі»;
Павел Юхневіч – кандыдат па Мінскай-Пушкінскай выбарчай акрузе №103 ад «Еўрапейскай Беларусі»;
Арсеній Чыгір – кандыдат па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79 ад «Еўрапейскай Беларусі»;
Уладзімір Мароз – кандыдат па Брэсцкай-Памежнай акрузе №4, прадстаўляе ініцыятыўную групу праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода;
Зміцер Казакевіч – кандыдат па Мінскай-Свіслацкай выбарчай акрузе №94 ад ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Яшчэ двое знятых з выбарчай гонкі – “выпадковыя” парушальнікі выбарчага заканадаўства.
Апроч гэтага, больш за 20 чалавек знялі сваю кандыдатуру добраахвотна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале