Камісія: "Мела месца распаўсюджванне паведамленняў, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць"
Акруговая выбарчая камісія па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №99 вынесла папярэджанне кандыдатцы ў дэпутаты Алене Талстой за "Ланцуг памяці" каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году.
Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткай устанавілі сябры камісіі па іншай акрузе – Купалаўскай №95.
Камісія ўстанавіла, што пікет каля КДБ прысвечаны ахвярам НКВД, расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не з'яўляўся перадвыбарнай агітацыяй і не пераследвала сабой мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.
"Мела месца распаўсюджванне паведамленняў Талстой, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць (Саюз з Расіяй – заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў)", – пазначаецца ў рашэнні.
Камісія вынесла папярэджанне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, размешчаны ў рамках правядзення пікету ўтрымліваў інфармацыю, не звязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не мае месца да выбарчай кампаніі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале