Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 4 – 9 лістапада

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

- назіральнікі кампаніі ў цэлым адзначаюць неактыўны і малазаўважны для большасці выбарчышкаў характар перадвыбарчай агітацыі;

- згодна з інфармацыяй старшыні ЦВК Л. Ярмошынай, на 6 лістапада ўсяго налічвалася 523 кандыдаты ў дэпутаты, 29 чалавек добраахвотна знялі свае кандыдатуры, у дачыненні да 10 кандыдатаў былі прынятыя рашэнні АВК аб адмене іх рэгістрацыі, два кандыдаты былі адноўленыя вышэйстаячымі камісіямі і судамі. Толькі 330 з зарэгістраваных кандыдатаў надрукавалі свае перадвыбарчыя праграмы ў СМІ;

- працягваюцца выпадкі нядопуску ў эфір агітацыйных выступаў апазіцыйных кандыдатаў, пры гэтым АВК і кіраўніцтва дзяржаўных СМІ вельмі шырака прымяняюць абмежаванні падчас агітацыі, устаноўленыя арт. 47 ВК, што ў большасці выпадкаў носіць характар цэнзуры і недапушчальнага абмежавання свабоды выказвання меркаванняў;

- былі зафіксаваны факты адмены АВК рашэнняў аб рэгістрацыі кандыдатаў за нібыта дапушчаныя імі парушэнні арт. 47 ВК і затрыманне супрацоўнікамі міліцыі дзеючага кандыдата ў дэпутаты;

- адбываецца выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу пры арганізацыі агітацыйных мерапрыемстваў з удзелам праўладных кандыдадатаў у дэпутаты;

- абскарджанні рашэнняў АВК аб адмене рэгістрацыі ў вышэйстаячых ТВК і ЦВК, а таксама ў судах у большасці выпадаў былі безвыніковымі;

- 8 лістапада на пл. Свабоды ў Мінску ў межах агітацыйнай сустрэчы з выбаршчыкамі адбыўся найбольш масавы за выбарчую кампанію сход грамадзянаў. Мерапрыемства было анансавана пражываючым у Польшчы блогерам NЕХТА. Па ацэнках назіральнікаў, у сходзе прынялі удзел больш за 500 грамадзян. Супрацоўнікі міліцыі не далі скарыстацца прысутным гукаўзмацняльнай апаратурай, зламаўшы яе. Падчас мерапрыемтсва была затрыманая здымачная група нямецкіх журналістаў і праз 2,5 гадзіны вызваленая з Цэнтральнага РУУС г. Мінска;

- 7 лістапада Міжнародная місія назірання за выбарамі БДІПЧ АБСЕ апублікавала прамежкавую справаздачу па выніках назірання за выбарамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары