Светлагорск: апазіцыйных кандыдатаў чакаюць папярэджанні
На пасяджэнні Светлагорскай выбарчай акругі № 46, якое павінна адбыцца ў панядзелак 11 лістапада, збіраюцца выносіць папярэджанні адразу некалькім кандыдатам у дэпутаты.
Як паведамляюць назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Смалянчук пачаў распаўсюджваць друкаваную інфармацыйна-агітацыйную прадукцыю не прадставіўшы ўзоры ў АВК.
Давераная асоба кандыдата Т. Наскова праводзіла сустрэчу з выбаршчыкамі ў в. Печышчы. Пасля сустрэчы ў клубе, яна хацела размясціць агітацыйныя матэрыялы Смаленчука, але ёй не дазволілі, хаця на стэндзе ўжо вісеў плакат праўладнага кандыдата - фота і слоган. А на плакаце Смаленчука была надрукавана яшчэ і ягоная праграма.
Са слоў Насковай, ёй было сказана, что яны ужо падрыхтаваліся да выбараў, таму агітацыйныя плакаты вешаць нельга ў будынку клуба. У бібліятэцы пры гэтым плакат праўладнага вісіць.
Кандыдату ад ад партыі левых «Справядлівы свет» Марату Петуху таксама пагражае папярэджанне.
Кажуць, што ён самастойна вырабіў на ўласным кампутары і раздрукаваў на прынтары агітацыйныя ўлёткі, паколькі грошай на выбарчую кампанію ў яго няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале