Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Калінкавічы: кандыдат атрымаў папярэджанне за ўлёткі без выходных дадзеных

Юрый Юркоўскі. Фота Радыё Свабода
Юрый Юркоўскі. Фота Радыё Свабода

Кандытату ў дэпутаты па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 Юрыю Юркоўскаму камісія вынесла папярэджанне. На ўлётках і плакатах прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі адсутнічалі выходныя дадзеныя тыпаграфіі, якая іх вырабляла.

Юркоўскі патлумачыў сябрам камісіі, што ў гэтым павінная друкарня. Тым не меней, ён прызнаў факт парушэння выбарчага заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары