З выбарчых стэндаў "знікаюць" плакаты кандыдата Шэўкі
Кандыдат-самавылучэнец па Мінскай-Купалаўскай акрузе №95 Яўген Шэўка 10 лістапада паведаміў у сябе на старонцы ў фэйсбуку, што з выбарчых стэндаў пачалі "знікаць" яго агітацыйныя плакаты. Такая ж сітуацыя і з іншымі кандыдатамі па гэтай акрузе, акрамя аднаго.
"Павадзіліся ворагі зрываць мае плакаты на перадвыбарчых стэндах. Сарвалі ужо 6 плакатаў - 2 каля Камунаркі і 2 разы па 2 плаката каля Камвольнага камбіната! Здагадваюся чые прыхільнікі гэта робяць! Супакойцеся, там вісяць відэакамеры, на тыдні вас знойдуць!!!"
Пазней ён паведаміў, што "на стэндзе каля Камвольнага камбіната былі мае плакаты і плакаты іншых кандыдатаў у дэпутаты, а цяпер чароўным чынам з абодвух бакоў стэнда маецца толькі адзін кандыдат [рэд. – Таццяны Сайганавай]". Такая ж сітуацыя і са стэндам каля ГЦ "Гіпа". Яўген Шэўко паведамляе, што такія інцыдэнты паўтараюцца.
Кандыдат плануе напісаць заяву ў міліцыю.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале