У Гародні ўчастковая камісія адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад АГП
У Гародні зафіксаваны першы інцыдэнт падчас датэрміновага галасавання. Камісія выбарчага ўчастку №38 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлю Більдзюк.
Ва ўчастковай камісіі (яе старшыня - дырэктар школы Таццяна Дрозд) прадстаўніцу АГП адмовіліся рэгістраваць назіральніцай на той падставе, што пратакол вылучэння ад гарадской арганізацыі партыі не змяшчае афіцыйнай пячаткі.
Між тым Гарадзенская гарадская арганізацыя АГП не мае пячаткі, але дзейнічае легальна, у адпаведнасці з заканадаўствам. Згодна з дадаткам 19 да Пастановы ЦВК №30, афармленне такіх пратаколаў па вылучэнні назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі не патрабуе пячаткі.
Кардынатар назіральнікаў Сяргей Верамеенка пазваніў у ЦВК і распавёў пра сітуацыю. У ЦВК паабяцалі разбяруцца.
Назіральніца напісала скаргу на дзеянні ўчастковай камісіі. Камісія спачатку адмовілалася прымаць і скаргу Наталлі Більдзюк, аднак у выніку прыняла.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале