"Абсалютнай лухтой" назвала кандыдатка ў дэпутаты вынесенае ёй папярэджанне
Пушкінская выбарчая камісія № 103 12 лістапада вынесла “першае і апошняе папярэджанне” сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вользе Кавальковай, якая балатуецца на гэтай акрузе.
Па інфармацыі прэс-службы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, папярэджанне вынесенае паводле трох пунктаў за пікет 9 лістапада за судовую рэформу каля Камароўскага рынку ў Менску.
У прыватнасці, яе абвінавацілі ў тым, што Вольга Кавалькова расказвала на пікеце выбарцам, якія належаць да іншай акругі, за якога дэпутата варта галасаваць.
Другім пунктам папярэджанне стаў збор подпісаў за судовую рэформу, а трэцім – тое, што яна ў выходныя дні, калі камісія не працуе, даслала ўзор сваёй улёткі ў камісію па пошце, а не занесла яе ўручную.
“Абсалютная лухта. Камісія палічыла парушэннямі тое, што не з’яўляецца парушэннем. Бо ім не падабаюцца дэмакратычныя кандыдаты. Праўладных яны не выключаць. За праўладных усё аформяць. І справаздачы, і ўлёткі дадрукуюць за іх, і нават патэлефануюць ім, што гэта ўсё яны мусяць прыносіць. Дэмакратычных яны ўмеюць толькі папярэджваць і здымаць”, - заявіла Вольга Кавалькова.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале