Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Крывая росту ўдзельнікаў датэрміновага галасавання імкнецца ўгару

Цэнтральная выбарчая камісія падлічыла колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У працэнтных суадносінах да агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія былі ўключаныя ў спісы для галасавання гэта складае 4,69%.

Найбольшую колькасць бюлетэняў атрымалі жыхары Віцебскай вобласці - 5,52%, найменшую - Гродзенскай - 3,68%.

Пра што сведчаць гэтыя лічбы?

Журналіст Паўлюк Быкоўскі супаставіў яе з аналагічнымі дадзенымі за 2016 год, калі праводзіліся папярэднія парламенцкія выбары. Тады ў першы дзень галасавання бюлютэні атрымалі 3.92% выбарцаў. Рост складае 0.77%

Аднак агулам у датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах 2016 года ўзялі ўдзел 31,29 % выбарцаў – гэта болей, чым на папярэдніх парламенцкіх выбарах 2012 г. (25,9%).

Пры такой дынаміцы на выбарах 2019 года папярэдні рэкорд датэрміновага галасавання можа быць пабіты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары