Светлагорск: старшыня УВК: "Ну што, выканалі норму"?
Кароткатэрміновыя назіральнікі, якія назіраюць на выбарчых участках Светлагорскай акругі №46, адзначаюць актыўнасць у першы дзень галасавання працаўнікоў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.
На участку №19 адна з нагіральніц гучна прамовіла, што "ўжо закончылася змена і зараз пойдуць галасаваць", а калі пайшлі людзі больш актыўна, чым раней, яна паўтарыла "ну, во, ўжо прыехалі са змены і ідуць галасаваць.
Сакратар камісіі ў гутарцы з членамі камісіі гаварыла даволі гучна ў маленькім пакоі для галасавання, што ў другой палове галасаванне будзе актыўней, бо "прыйдуць галасаваць міліцыя і ваенныя, бо ім жа было распараджэнне" (фразу запісала дакладна). Атрымала інфармацыю ад назіральніка "от людей слышу, что уже далі команду на голосованіе".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале