Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнік: жанчына паведамляла сябрам камісіі, якія яе суседзі з'ехалі ў адпачынак

Першы дзень датэрміновага галасавання гэтай выбарчай кампаніі адзначыўся высокай выдачай бюлетэняў. Па дадзеных ЦВК, такі працэнт склаў 3.92% выбаршчыкаў. Гэта больш на 0.77% у параўнанні з папярэдняй парламенцкай кампаніяй.

Пра інцыдэнт на Мінскай-Уручскай выбарчай акрузе №109 паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На ўчастку для галасавання №641 заўважылі, як жанчына паведамляла сябрам камісіі, якія яе суседзі з'ехалі ў адпачынак.

Сябра камісіі на гэта намякнула ёй, што побач сядзяць назіральнікі, на што жанчына адказала "я ведаю" і працягнула паведамляць аб адсутных суседзях. Потым яна хутка прагаласавала і сышла.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары