Юрый Губарэвіч, абураны фальсіфікацыяй на выбарчым участку, выклікаў міліцыю
Кіраўнік Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней.
Ён даў тлумачэнні па факце фальсіфікацыі пратакола датэрміновага галасавання за першы дзень галасавння і вёў стрым на сваё старонцы ў фэйсбуку.
Супрацоўнік міліцыі адмаўляецца прымаць заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце фальсіфікацыі дадзеных па галасаванні.
Губарэвіч усё ж перадаў заяву міліцыянту, пасля чаго сышоў з участку. Адразу пасля гэтага стала вядома, што на назіральніка ад "Руху за свабоду", які выклікаў міліцыю на ўчастак, камісія склала акт - за тое, што ён замінае працы камісіі.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”.
Новости кампании в фэйсбуке, твитере и на Телеграм-канале