Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Брэсце зафіксавана спроба ўкідвання бюлетэняў?

Назіральнік ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зафіксаваў спробу ўкідвання бюлетэняў на ўчастку №37 па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3. 

Маладая жанчына выйшла з кабінкі для галасавання, трымаючы ў руках кіпу бюлетэняў. Пасля таго, як назіральнік яе прыпыніў і задаў пытанне наконт таго, адкуль у яе столькі бюлетэняў, жанчына хутка сышла.

Даволі хутка ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах з'явіліся яе імя і прозвішча, а таксама месца працы. Завуць яе Анастасія К. Партал БрестСИТИ цытуе яе камэнтар:

«Я прыйшла прагаласаваць датэрмінова, гэта маё права. І зусім не чакала, што нехта будзе размаўляць са мной такім тонам. У мяне быў у руках ўтрая складзены бюлетэнь. Гэта не забаронена. І я не павінна нічога тлумачыць. Я дагэтуль не магу прыйсьці ў сябе. Я сапраўды спалохалася, таму і пайшла. Непрыемна вельмі, што мяне абвінавачваюць у тым, чаго я не рабіла».

“Правабаронцы за свабодныя выбары”.


Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале


Каментары