Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Наваполацку выхавацелі і студэнты галасуюць датэрмінова

Кандыдатцы ў дэпутаты Вользе Дамаскінай, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Наваполацкай акрузе № 24, неабыякавыя грамадзяне паведамляюць пра факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

Так, у дзіцячым садку №10 г. Наваполацка з працоўным калектывам правялі размову, як трэба правільна галасаваць, і пасля абеду адправілі на датэрміновае. Тых, хто выказаў жаданне ісці галасаваць – афіцыйна адпусцілі з працы на гэты час.

Студэнты паведамляюць, што ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах па заказе рэктарату кажуць пра тое, што трэба найхутчэй ісці галасаваць датэрмінова і пажадана за праўладнага кандыдата Дзяніса Карася.

Ёсць інфармацыя і пра тое, што на ўчастку ў Гарадскім Палацы культуры не толькі “заганяюць” на галасаванне, але яшчэ і просяць распісацца за іншых людзей. Пасля таго, як адна жанчына звярнулася ў камісію і ўказала на парушэнне – перад ёй выбачыліся і спаслаліся на нібыта блытаніну.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”


Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале


Каментары