Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнік выкрываў фальсіфікацыі, а ў выніку пазбаўлены акрэдытацыі за абразу старшыні камісіі

Андрэй Рогаў. Фота з сацыяльных сетак.
Андрэй Рогаў. Фота з сацыяльных сетак.

На выбарчым участку № 568 Мінскай –Усходняй акругі №107 (вул Гамарніка, 8) назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі. Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбаршчыкаў.

Афіцыйная прычына пазбаўлення акрэдытацыі — абраза старшыні камісіі, паведаміў Радыё Свабода назіральнік.

Рогаў назваў старшыню камісіі Аляксандра Гіліцкага злачынцам і абвінаваціў яго ў парушэнні крымінальнага кодэксу.

«Я яму казаў: ты будзеш сядзець у турме сёння ці заўтра», – сказаў Рогаў.

Рогаў сам выклікаў міліцыю, прасіў, каб міліцыянты праверылі, ці была парушана яўка ў 6,5 разоў. Паводле Гіліцкага міліцыянты сказалі, што вынікі праверкі паведамяць яму праз 10 дзён. Назіральніка гэта не задаволіла, бо праверку можна было зрабіць на месцы, а праз 10 дзён выбары скончацца.

На Рогава склалі пратакол за абразу старшыні камісіі Гіліцкага і вывелі з будынку Мінскай гімназіі № 22, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Пасля гэтага Рогаў напісаў заяву аб фальсіфікацыях выбараў у пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары