Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: 54 галасы прыпісалі ўжо ў першы дзень

Назіральнік Аляксандр Гехт.
Назіральнік Аляксандр Гехт.

Ужо ў першы дзень галасавання ў Палату прадстаўнікоў Аляксандр Гехт, які назірае ў САШ № 10 (участак № 12) накіраваў скаргі на дзеянні старшыні выбарчай камісіі Ірыны Бяспалай у пракуратуру і акруговую выбарчую камісію па Цэнтральнаму раёну (акруга № 33).

У іх назіральнік адзначыў, што ў першы дзень чальцамі выбарчай камісіі быў падроблены выніковы пратакол. Па падліках Аляксандра ў першы дзень галасавання прагаласавалі 34 чалавекі, у той час як у пратаколе былі адзначаны 88 чалавек.

«Я ўвесь час сядзеў на ўчастку для галасавання, не адыходзіў ні на хвіліну, з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Я палічыў кожнага чалавека, было дакладна толькі 34 чалавека, а не 88, як напісана ў пратаколе». – каментуе "Гомельская вясне"  назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары