Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На віцебскіх участках вывесілі новыя пратаколы

Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, на пяці выбарчых участках, размешчаных у сярэдняй школе №45 г. Віцебска, камісіі за 13 лістапада склалі пратаколы, у якіх сумавалі яўку выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання. 

Цікава, што дырэктарам гэтай школы з'яўляецца Таццяна Аўтухова, якая вылучана кандыдаткай у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 ад працоўнага калектыва і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. 

Учасковыя камісіі №№ 54, 55, 56, 65 і 70 раніцай 14 лістапада вырашалі, што трэба зрабіць, как выправіць сітуацыю з "неправільнымі" лічбамі, тэлефанавалі ў вышэйстаячыя камісіі. Праз некаторы час пратаколы ўсё ж перапісалі. 

Пры гэтым, у прыватнасці на ўчастку №65 лічбы па падліку выбаршчыкаў усё адно не супадаюць: назіральніца налічыла за ўчорашні дзень 85 чалавек, а члены камісіі падвысілі колькасць да 94 чалавек. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары