Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ці карэктнае папярэджанне, вынесенае кандыдату ў дэпутаты Рыгору Костусеву?

Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Рыгору Костусеву 13 лістапада вынесенае папярэджанне.

На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі па Купалаўскай акрузе №95 прынялі такое рашэнне за, быццам бы, парушэнні ў справаздачнасці па руху сродкаў на выбарчым рахунку. Пры гэтым, пры падачы справаздачы аб адкрыцці рахунку, гэта ж камісія па сваёй ініцыятыве запэўніла кандыдата, што ўсе астатнія пытанні па рахунку яны будуць удакладняць з банкам самастойна.

Наколькі падобныя дзеянні камісіі маюць юрыдычную падставу, тлумачыць  аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка.

"Згодна з Палажэннем ЦВК аб выбарчым фондзе кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, банк, у якім адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак, штотыдзень прадстаўляе ў акруговую выбарчую камісію, якая зарэгістравала кандыдата у дэпутаты, звесткі пра паступленне і выдаткоўванні грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на спецыяльным выбарчым рахунку кандыдата ў дэпутаты.  Па форме згодна з дадаткам 7. звесткі прадстаўляюцца з нарастаючым вынікам. Акруговая выбарчая камісія ў двухдзённы тэрмін пасля атрымання звестак з банка накіроўвае ў друк для апублікавання інфармацыю аб агульнай суме грашовых сродкаў, якія паступілі ў выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты, і аб агульнай суме выдаткаваных грашовых сродкаў".

- Па тых звестках, якія прыводзіць кандыдат у дэпутаты Рыгор Кастусёў, дзеянні акруговай выбарчай камісіі не зусім законныя і іх трэба абскарджваць - лічыць Сапелка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары