Жыхароў Слонімшчыны і Зэльвеншчыны заганяюць галасаваць
На Слонімшчыне і Зэльвеншчыне ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, вучылішчаў і школ патрабуюць, каб усе іх супрацоўнікі датэрмінова прагаласавалі.
Датэрмінова прагаласавалі ўсе да аднаго і, каб праверылі па спісах, хто прагаласаваў, а хто не, інакш, як кажуць зэльвенцы і слонімцы, будуць праблемы на працы. І людзі ідуць галасаваць. Сілком на выбарчыя ўчасткі загналі афіцэраў і салдат Слонімскай 11-й механізаванай брыгады, работнікаў Слонімскага водаканала, ЖКГ і іншых.
Назіральнік за выбарамі Іван Бедка сказаў, што на ўчастку для галасавання № 11 у Сонечным скрыня для галасавання так апячатаная, што вечка яе на некалькі сантыметраў можна падымаць уверх і кідаць колькі заўгодна бюлетэняў. На заўвагу Івана Бедкі члены камісіі сказалі, што ўсё тут нармальна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале