Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Сцяг перавярнуўся ноччу на запячатаным выбарчым участку ў Гародні

Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Дзьячкоў і ад "Права выбару" Сяргей Верамеенка заўважылі незвычайную змену на выбарчым участку №11 Горадзенскай-Цэнтральнай акругі №51, паведамляе "Радыё Свабода". Дзяржаўны сцяг «перавярнуўся» за ноч у запячатаным памяшканні.

stiag_st.jpg
Злева — як было 12 лістапада, справа — як стала 13-га

Як сцвярджае Сяргей Верамеенка да 13 лістапада чырвона-зялёны сцяг на ўчастку вісеў дагары нагамі. Ён і назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Дзьячкоў прысутнічалі пры апячатванні памяшкання вечарам 12-га, а пры распячатванні раніцай 13-га прысутнічаў Ігар Дзьячкоў. І на раніцу 13 лістапада сцяг вісеў ужо «як трэба».

Старшыня і сябра камісіі «блыталіся ў паказаннях» і не змаглі ўцямна растлумачыць, на якой падставе нехта меў доступ у запячатанае памяшканне, дзе знаходзілася ўрна для галасавання і чаму назіральнікаў не запрасілі на пасяджэнні камісіі, якое там нібыта праводзілася да пачатку працы ўчастку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары